*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У МІНСКУ АРГАНІЗАВАНАЯ МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА ПЫТАННЯХ ТРАНСПАРТУ І ЛАГІСТЫКІ

8 кастрычніка ў Мінску арганізаваная міжнародная канферэнцыя “Літва і Беларусь: магчымасці і перспектывы канкурэнтаздольнасці”. Гэта – другое міжнароднае мерапрыемства, прызначанае для абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва сектараў транспарту і лагістыкі Літвы і Беларусі, уключанае ў праграму “Беларускага транспартнага тыдню” – галоўнага мерапрыемства году ў галіне міжнароднага транспарту, што адбываецца ў Беларусі і праходзіць з 7 па 12 кастрычніка. Канферэнцыя арганізаваная па ініцыятыве Амбасады сумесна з Канфедэрацыяй прадпрымальніцтва Літвы.

 

На канферэнцыі паведамленні зачыталі віцэ-міністр транспарту і камунікацый ЛР Уладзіславас Кандратовічус, прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі прадпрыемстваў экспедытараў і лагістыкі ЛІНЕКА Таўтгінас Санкаўскас, прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў ЛІНАВА Альгімантас Кандрусевічус, прэзідэнт асацыяцыі „East-WestTransportCorridor“ Альгірдас Шакаліс, прэзідэнт Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў БАМАП Мікалай Баравы, прэзідэнт Беларускай асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістаў БАМЭ Мікалай Гарбель, намеснік генеральнага дырэктара АТ “Літоўская чыгункі” Стасіс Гудваліс, першы намеснік кіраўніка Беларускіх чыгунак Уладзімір Міхайлюк. У дыскусіі, якая адбылася пасля паведамленняў, меркаваннямі, што можна было б зрабіць для развіцця канкурэнтаздольнасці транспарту і лагістыкі абедзвюх краін, абмяняліся кіраўнікі буйнейшых літоўскіх і беларускіх транспартных і лагістычных кампаній. На канферэнцыі прысутнічала больш за 80 прадстаўнікоў высокага рангу з Літвы, Беларусі, Расіі, Латвіі, Казахстана і Манголіі.

Канферэнцыя арганізаваная пры вельмі цесным супрацоўніцтве Амбасады і Канфедэрацыі прадпрымальніцтва Літвы з АТ “Літоўская чыгункі” , яго прадстаўніцтвам у Беларусі, асацыяцыямі ЛІНЕКА і ЛІНАВА, Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі.