У МІНСКУ АРГАНІЗАВАНАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГЧЫМАСЦЯЎ ТУРЫСТЫЧНАГА СЕКТАРА ЛІТВЫ
10 красавіка ў Мінску ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі была арганізаваная прэзентацыя магчымасцяў турыстычнага сектара Літвы. Мерапрыемства, якое разам з амбасадай арганізаваў Дзяржаўны дэпартамент турызму Літоўскай Рэспублікі, прыцягнула ўвагу больш як 150 удзельнікаў. Гасцей мерапрыемства, сярод якіх былі не толькі бізнесоўцы турыстычнай сферы Беларусі і Літвы, але і шматлікая група прадстаўнікоў прэсы Беларусі і Украіны, павіталі амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента турызму Раймонда Бальнене, саветнік міністра гаспадаркі Вілія Вертэлене.
Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, вітаючы ўсіх прысудных, выказаў радасць, што госці з Беларусі лідыравалі сярод ўсіх замежных турыстаў, што наведалі Літву за мінулы год, і спадзяванне, што такія мерапрыемствы, як гэта, стануць нагодай лепш пазнаць сваіх суседзяў, пашырыць кругагляд і знайсці новыя магчымасці.
Дырэктар Дзяржаўнага дэпартамента турызму Раймонда Бальнене пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з навінкамі турыстычнага сезону 2013 года. Падчас кірмашу бізнес-кантактаў бізнесоўцы Літвы і Беларусі мелі выдатную магчымасць абнавіць старыя і завязаць новыя кантакты, пазнаёміцца з рынкам турызму Літвы, магчымасцямі актыўнага адпачынку, гарадскім турызмам, паслугамі СПА-, канферэнцыйнага і медыцынскага турызму.
Пасля мерапрыемства адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой прадстаўнікі беларускіх СМІ былі азнаёмленыя з магчымасцямі і перспектывамі літоўскага турызму.
Такая прэзентацыя магчымасцяў турызму ў амбасадзе Літвы ўжо стала традыцыяй і кожны год арганізоўецца ў час турыстычнай выставы “Отдых”, якая адбываецца ў Мінску.
