У Мінску гучаў гімн Літвы “Нацыянальная песня”
У гэтым годзе святкаванне Дня Дзяржавы (Каранацыі караля Літвы Міндаўгаса), якое прайшло ў амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, вызначалася таксама і спартыўным духам.
Шматлікія дыпламаты замежных краін, прадстаўнікі дзяржаўнай улады высокага рангу, культуры, бізнесу і спорту, актыўныя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі мясцовай суполкі і літоўскага бізнесу, што сабраліся на мерапрыемства амбасады, мелі магчымасць пазнаёміцца і са спартыўнымі дэлегацыямі з Літвы і іншых краін, якія прымалі ўдзел у блізкіх да заканчэння ІІ Еўрапейскіх спартыўных гульнях у Мінску.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас, пачынаючы мерапрыемства, адзначыў, што ідэя аб'ядноўвання з часоў Міндаўгаса застаецца важнай і сёння. “У Літве нас аб'ядноўвае бачанне краіны, агульныя мэты, агульны погляд на будучыню дзяржавы, Не трэба штучных, ці нават суровых мераў, таму мы можам сказаць, што мэты часоў Міндаўгаса сёння дасягнутыя ”, – прамаўляў амбасадар.
Дзякуючы амбасадзе Літвы ў Беларусі за надзвычайнае мерапрыемства, прэзідэнт Нацыянальнага алімпіскага камітэта Літвы Дайна Гудзіневічутэ адзначыла, што алімпійскі дух заўсёды быў значным аб'яднальным фактарам, які асабліва адчуваўся і на гэтых ІІ Еўрапейскіх спартыўных гульнях.
Гасцям мерапрыемства сваю творчасць прадставіў квартэт літоўскага джазу “Ethno Jazz”, які выкарыстоўвае ў сваёй музыцы этнічныя матывы. Надаў фарбаў мерапрыемству і прагляд прамой трансляцыі спаборніцтваў па велатрэку сярод жынчын, на якіх літоўская велагоншчыца Сімона Крупяцкайтэ заваявала залаты медаль.
Мерапрыемства з выключным нацыянальным алімпійскім духам увянчалася выкананнем усімі прысутнымі разам гімна Літвы “Нацыянальная песня”.