*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Мінску літоўцы выканалі Дзяржаўны гімн

6 ліпеня а дзявятай гадзіне вечара працаўнікі Амбасады Літвы ў Беларусі разам з літоўцамі, якія працуюць у Прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Мінску і суполкай  мінскіх літоўцаў, далучыліся да раскіданых па ўсім свеце землякоў і выканалі “Нацыянальную песню” Вінцаса Кудзіркі.

Гасцей, што сабраліся ў дворыку амбасады, з Днём Дзяржавы павіншаваў  амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас  Ігнатавічус, пажадаўшы ўсім адзінства і згуртаванасці.