У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНА СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА ЛІТВЫ
23 траўня ў Галерэі “Ў” Амбасада ЛР у Мінску прадставіла выставу “Частка большага”. На выставе экспануюцца плакатнага памеру прынты самых вядомых сучасных літоўскіх мастакоў, з мэтай прадставіць гісторыю сучаснага мастацтва Літвы. Кожны экспанат – гэта спроба з дапамогай аднаго твору пазнаёміць наведвальнікаў з працамі і індывідуальным творчым шляхам кожнага з дваццаці мастакоў. Прадстаўляючы выставу, яе куратар Валянцінас Клімішаўскас, прадстаўнік Цэнтра сучаснага мастацтва, адзначыў, што творы, якія экспануюцца на выставе – гэта частка большай разнастайнасці, пачатак пазнання і запрашэнне глыбей зацікавіцца творчымі біяграфіямі мастакоў і больш шырокім кантэкстам сучаснага мастацтва Літвы.
Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, у сваю чаргу, падкрэсліў, што такімі выставамі мы сімвалічна развітваемся з трагічным для нашых народаў і дзяржаў XX-м стагоддзем, пракладваючы новыя шляхі для суседства і супрацоўніцтва.
Гэтая калекцыя сведчыць і аб тым, што сучаснае мастацтва Літвы не абмяжоўваецца толькі мастакамі, якія тв
ораць у Літве – амаль траціна мастакоў, што ўдзельнічаюць у праекце, большую частку года праводзяць не ў Літве, а тыя, хто жыве ў Літве, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі міжнародных выстаў.