*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ АГУЛЬНЫ ПРАЕКТ ДЗЕЯЧОЎ МАСТАЦТВА ЛІТВЫ І БЕЛАРУСІ

17 красавіка ў Мінску адбылася прэм’ера унікальнага праекта, які аб’яднаў дзеячоў тэатральнага мастацтва Літвы і Беларусі. У першы раз на мінскай сцэне быў прадстаўлены спектакль рэжысёра Рамунэ Кудзманайтэ “Дзяды”, пастаўлены па матывах паэмы А. Міцкевіча з аналагічнай назвай. У стварэнні спектакля прымала ўдзел адна з мацнейшых творчых каманд Літвы – сцэнограф Марыюс Яцоўскіс, кампазітар Фаустас Латэнас, аўтар касцюмаў Надзея Гульцяева.

Спектакль, пастаўлены разам з самымі знакамітымі беларускімі акторамі, які ў арыгінальнай форме сплятае аўтабіяграфічныя элементы, перажыванні закаханага і зняволенага, звышнатуральныя сілы, містычнае прароцтва, прыкаваў гледачоў арыгінальнай літоўскай інтэрпрэтацыяй і беларускай падачай.

Спектакль прыцягнуў вялізную зацікаўленасць, і беларускія тэатральныя аматары атрымаюць унікальную магчымасць пабачыць яго яшчэ раз падчас “Дзён Літвы”, якія адбудуцца ў траўні.