*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ФІЛЬМ “ТАДАС БЛІНДА. ПАЧАТАК”

2 траўня 2012 г. у Мінску быў прадстаўлены найбольш папулярны з калі-небудзь створаных літоўскіх фільмаў “Тадас Блінда. Пачатак”. Фільм, у якім распавядаецца пра маладосць легендарнага разбойніка Тадаса Блінды  і пра падзеі, што скаланулі Жамойць перад самым паўстаннем 1863 г., выклікаў вялізную цікавасць гледачоў. Прысутныя прадстаўнікі беларускіх уладаў, дыпламатычнага корпусу, мастацтва, інтэлігенцыі, СМІ і літоўскай суполкі, мелі ўнікальную магчымасць пабачыць прадубляваны па-руску першы прыгодніцкі гістарычны фільм, створаны ў гісторыі незалежнай Літвы.

Прадусэр фільму Жыльвінас Наўёкас і акторы Мантас Янкавічус і Якубас Барэйкіс, якія прыехалі з Літвы, прысутным аматарам кінамастацтва прадставілі асаблівасці стварэння літоўскага кіно.

Прэзентацыя літоўскага фільму з’явілася унікальнай магчымасцю пазнаёміць беларускіх гледачоў са спецыфікай кінапрадукцыі нашай краіны і сучаснымі тэндэнцыямі стварэння фільмаў.