У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ НАВУЧАННЯ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДЗЯН ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ КІРАВАННЯ І ЭКАНОМІКІ ISM
Універсітэт кіравання і эканомікі ISM, які дзейнічае ў Літве, учора ў амбасадзе ЛР у Мінску прадставіў грамадзянам Беларусі, што сабраліся, магчымасці навучання ў Літве. У сустрэчы прымаў удзел рэктар універсітэта Нерыюс Пачэса, дырэктар ISM Executive School Угнюс Савіцкас і Галоўны менеджэр міжнародных праектаў Агне Перэдне.
ISM – універсітэт з нарвежскім капіталам у Літве, які праводзіць некалькі міжнародных праграм падвойнага дыплому, якія выкладаюцца на англійскай мове. Падчас навучання найвышэйшай якасці студэнты могуць частку навучання правесці ў некаторых з 70 універсітэтаў-партнёраў, якія знаходзяцца ў 40 краінах па ўсім свеце.
Грамадзянам Беларусі ISM выдзяляе стыпендыі для пакрыцця часткі ці ўсёй платы за навучанне.
Жадаючыя навучацца ў ISM больш інфармацыі могуць атрымаць, наведаўшы “кірмаш студыяў”, што будзе дзейнічаць у Мінску 24-26 лютага.