У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНЫ НОМАР ЧАСОПІСА „BEST IN LITHUANIA“, ПРЫСВЕЧАНЫ ЭКАНАМІЧНЫМ АДНОСІНАМ ЛІТВЫ І БЕЛАРУСІ
На гэтым тыдні на мерапрыемствах праходзячага ў Мінску міжнароднага транстартнага тыдню прадстаўлены нумар часопіса „Best in Lithuania“, прысвечаны эканамічным сувязям Літвы і Беларусі. Выданне падрыхтавала і распаўсюджвае Канфедэрацыя прамыслоўцаў Літвы у супрацоўніцтве з амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску.
У інтэрв’ю часопісу „Best in Lithuania“ Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус зазначыў, што інвестыцыі Літвы ў Беларусі, якія растуць у апошні час, маюць на толькі фінансавае выяўленне – гэта і новыя працоўныя месцы, сучасныя тэхналогіі, магчымасць пашырыць рынкі рэалізацыі прадукцыі, эфектыўныя рашэнні кіравання бізнесам.
У часопісе апублікаваныя інтэрв’ю Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Літве Уладзіміра Дражына, генеральнага дырэктара Выканаўчай камісіі Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Гедымінаса Райніса, старшыні Савета па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве з Літоўскай Рэспублікай пры Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Сігітаса Паўлаўскаса, аналітыка Дэпартаменту эканомікі і фінансаў Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Аляксандра Ізгарадзіна.
У выданні таксама прадстаўляюцца рэгіёны, прадпрыемствы, магчымасці турызму, творы мастакоў Літвы.