*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Мінску прадстаўлены «Віленскі покер» Р. Гавяліса на беларускай мове

Культавы раман літоўскага пісьменніка Р. Гавяліса “Віленскі покер” цяпер даступны і беларускім чытачам.

Падчас фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, што праходзіў у Мінску, “Віленскі покер” па-беларуску шматлікай прысутнай публіцы прадставілі амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас і перакладчыца твора на беларускую мову Паўліна Вітушчанка.

Прэзентацыя кнігі выклікала выключны розгалас у Беларусі: за лепшы дызайн вокладкі кнізе быў прысуджаны спецыяльны прыз (мастак – Г. Кацнэльсон). Перакладчыца П. Вітушчанка атрымала прэмію за лепшы дэбют года.

Прадстаўляючы “Віленскі покер” Р. Гавяліса, амбасадар Літвы выказаў усцешанасць, што культавы раман пра Вільнюс выклікаў такую ўвагу сярод беларусаў, і прызнаў, што ў гэтым рамане беларусы, якія часта наведваюць Вільнюс, знойдуць выключны і своеасаблівы каларыт горада. “Вільнюс Р. Гавяліса – вывераны, перажыты, сапраўдны і не пакідае абыякавых. Цяжка знайсці лепш перададзены дух горада, у якім вякамі вялізную ролю гралі прадстаўнікі розных народаў, уключаючы і беларусаў“, – адзначыў амбасадар.