*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У МІНСКУ ПРАХОДЗІЦЬ 20-Я МІЖНАРОДНАЯ КНІЖНАЯ ВЫСТАВА-КІРМАШ

6 – 10 лютага ў Мінску праходзіць 20-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Дырэктар Інстытута навуковых і экцыклапедычных выданняў Літвы Рымантас Карэцкас прадставіў кнігі, выдадзеныя інстытутам – літоўска-рускія слоўнікі, энцыклапедычную, мастацкую і пазнавальную літаратуру. Удзельнікі выставы таксама маглі пазнаёміцца і з выданнямі Віленскай акадэміі мастацтваў, Нацыянальнага музея Літвы і Палаца ўладароў Вялікага Княства Літоўскага пры Нацыянальным музеі. На падрыхтаваным амбасадай Літвы ў Беларусі нацыянальным стэндзе Літвы быў прадстаўлены інфармацыйны матэрыял пра гісторыю, культуру, традыцыі, турызм і эканоміку Літвы, які выклікаў вялікую зацікаўленасць удзельнікаў выставы.

У першы дзень кніжнага кірмашу была прэзентаваная кніга літоўскага пісьменніка Ероніма Лаўцюса “Дэпрэсія – мая госця”, перакладзеная з літоўскай на беларускую мову. 7 лютага адбылася прэзентацыя другой яго кнігі “Ты такі адзіны”.

Падчас прэзентацыі прысутных наведвальнікаў кірмаша са сваімі творамі пазнаёміў сам аўтар кнігі, які сказаў, што яго творы – гэта зарад добрага настрою, які заўсёды патрэбна трымаць пад рукой. Часовы павераны ў справах Ёнас Даніляўскас адзначыў, што менавіта культурныя і грамадска-дыпламатычныя праекты далучаюцца да эфектыўнага стымулявання двухбаковых адносін і парадаваўся, што ў беларускіх чытачоў з’явілася магчымасць пазнаёміцца з літоўскай літаратурай.

7 лютага украінскае выдавецтва “Былтыя-Друк” прэзентавала агульны праект гісторыкаў з Літвы, Беларусі і Украіны – кнігу, якая прадстаўляе род князёў Вялікага Княства Літоўскага Радзівілаў – “Князі Радзівілы”.

Для выдання са шматлікімі ілюстрацыямі тэксты рыхтавалі гісторыкі з усіх трох краін, якія шмат часу аддалі на вывучэнне гісторыі роду князёў Радзівілаў. У кнізе прадстаўленыя фотаздымкі і дакументы з архіваў і музеяў Літвы, Украіны, Беларусі і Польшчы, вялікая частка якіх публікуецца першы раз.

Часовыя павераныя ў справах Літвы і Украіны, якія бралі ўдзел у прэзентацыі ўхвалілі кнігу, што расказвае пра агульную гісторыю народаў, і выказалі спадзяванне, што гэта ініцыятыва не апошняя і будзе падрыхтаванае яшчэ не адно выданне, якое прадставіць агульную гісторыю, якая аб’ядноўвае ўсе тры краіны.