У Мінску прайшло адкрыццё супольнай літоўска-беларускай выставы “Разам”
24 траўня ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску прайшло адкрыццё супольнай выставы літоўскіх і беларускіх мастакоў “Разам”.
Выпускнікі Акадэміі мастацтваў Літвы, якія аб’ядналіся ў асацыяцыю “Мост”, з 1995 г. разам удзельнічаюць у пленэрах, праводзілі свае выставы ў Германіі, Індыі, Італіі, Фінляндыі ды іншых замежных краінах. У Беларусі яны першы раз прадставілі свае творы ў 2003 г., з таго часу завязалася шчыльнае супрацоўніцтва, абмен выставамі.
На выставе “Разам” свае працы ў галінах жывапісу, графікі, фатаграфіі прадставілі 7 літоўскіх мастакоў: Скайдрэ Бутнарутэ, Саулюс Круопіс, Артурас Савіцкас, Рамунас Дагіс, Ёнас Лянкуціс, Гедымінас Бяржыніс-Бяржынскас, Юозас Пранцкявічус. З беларускага боку – таксама 7 мастакоў: Анатоль Кузняцоў, Ірына Кузняцова, Тамара Шэлест, Дзяніс Барсукоў, Вера Ягоўдзік, Уладзімір Парфёнак і Аляксей Кузняцоў.
Выстава будзе праходзіць да 25 чэрвеня 2016 г.