*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Мінску увекапомненая памяць Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса

30 верасня ў скверыку на вуліцы Чурлёніса ў Мінску быў адкрыты помнік, прысвечаны знакамітаму кампазітару і мастаку Мікалоюсу Канстанцінасу Чурлёнісу (аўтары – Віргінія і Ёнас Вянцкунасы). Гэта трохгранная глыба чырвонага граніту вышынёй амаль 2 метры, на якой высечаны аўтограф “МКЧ” і матыў карціны Чурлёніса, дзе адлюстраваныя сонца і горы. 

На трэцяй грані добра бачны здалёк надпіс абвяшчае, што вуліца названая ў гонар сусветна вядомага кампазітара і мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса.Помнік, які прыгожа спалучаецца па колеры з шэра-зяленай пліткай, прыцягвае вока праходзячых, і чакаецца, што ў гэтым раёне Мінска, дзе жыве шмат студэнтаў, помнік Чурлёнісу стане цэнтрам культурнага прыцягнення і заахвоціць жыхароў і гасцей горада шырэй зацікавіцца асобай і творчасцю Чурлёніса.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, вітаючы прысутных на адкрыцці помніка, падзякаваў прадпрыемствам-спонсарам, без падтрымкі якіх адкрыццё гэтага мастацкага твора ў Мінску было б немагчымым – адвакацкай канторы “COBALT”,  “Высокі Замак“,  Клайпедскай кампаніі марскіх грузаперавозак „Klasco“.