У памяць генацыда літоўскіх габрэяў – канцэрт музыкі літвакоў у Мінску
21 верасня амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі правяла канцэрт квартэта музыкі літвакоў „Аэраграма“, прысвечаны памяці трагічных падзей генацыда літоўскіх габрэяў.
Звяртаючыся да прысутных на мерапрыемстве сяброў беларускай габрэйскай суполкі, прадстаўнікоў мясцовай культуры, бізнеса і грамадства, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас заўважыў, што сёння ў Літве часта гавораць па трагічныя падзеі мінулага, бо толькі зразумеўшы памылкі мінулага, можна смела глядзець у будучыню. „Ужо з XIV ст., з часоў Вялікага князя Літоўскага Гедыміна, літоўскія габрэі закладалі цвёрдую аснову грамадства, іх уклад у гісторыю, культуру і навуку нашай краіны відавочны і неаспрэчны. На вялікі жаль, пасля Другой сусветнай вайны Літва згубіла больш за 95 працэнтаў габрэйскай суполкі, у якую ўваходзіла мноства людзей, што адначаліся выбітнымі здольнасцямі. Гэта была вялізная трагедыя для ўсіх нас, і мы ніколі не дазволім сабе пра яе забыцца“, – адзначыў амбасадар А. Пулокас.
Канцэрт праводзіўся ў мінскай канцэртнай залі „Верхні горад“, яго праграма, якую падрыхтавалі чатыры маладыя і добра вядомыя літоўскія музыкі Даля Дзедзінскайтэ (скрыпка), Глеб Пышняк (віяланчэль), Робертас Лазінскіс (фартэпіяна) і Марус Шынкунас (вібрафон), адкрыла запрошаным гасцям і шырокаму грамадству незлічоныя скарбы музычнай спадчыны літоўскіх габрэяў. Па словах выканаўцаў, „за больш чым 600 гадоў літвакі ў значнай меры спрычыніліся да развіцця Літвы і суседніх краін, пакуль трагедыя Халакоста не знішчыла ці не прымусіла з'ехаць большую частку іх актыўнага супольніцтва. Нягледзячы на гэта, нашчадкі літвакоў да нашых дзён жывуць па ўсім свеце, пра іх і іх творчасць нямала сказана і напісана. Аднак найлепшы спосаб для таго, каб музыка працягвала жыць – гэта яе гучанне, пастаяннае жывое выкананне, бо такім чынам яна дасягае сэрцаў і розумаў слухачоў.“
На памятным мерапрыемстве выступіў і старшыня Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў Уладзімір Чарніцкі, які адзначыў, што ў Беларусі на тэму генацыда беларускіх габрэяў гаворыцца ўсё яшчэ мала, таму такія шырокія мерапрыемствы надзвычай важныя.
Таксама гасцям мерапрыемства была прадстаўленая выстава пра габрэйскія сінаногі ў Беларусі, падрыхтаваная літоўскімі і беларускімі студэнтамі, якія з 2008 г. вывучалі габрэйскую культурную спадчыну ў абедзвюх краінах.
Віленскае габрэйскае гета было ліквідавана 23 верасня 1943 г. З амаль 40 тысяч яго вязняў, нацысцкую акупацыю ўдалося перажыць толькі 2–3 тысячам віленскіх габрэяў. З 1994 года па пастанаўленні Сейма Літвы, у гэты дзень па ўсёй Літве ўшаноўваецца памяць ахвяр генацыда літоўскіх габрэяў.