*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У Пялесе адзначылі парафіяльнае свята Св. Лінаса

23 верасня 2018 г. у “літоўскім астраўку” Беларусі – Пялесе, як і штогод, адзначалася парафіяльнае свята Святога Лінаса. На падзею, якая пачалася з традыцыйнай імшы ў святочна ўпрыгожаным Пялескім касцёле, сабралася вялікае мноства мясцовых літоўцаў. У свяце прымалі ўдзел і прадстаўнікі Амбасады Літоўскай Рэспублікі і Генеральнага консульства ў Беларусі.

Падчас канцэрта, які пачаўся пасля святой імшы, можна было паслухаць песні і пабачыць танцы ў выкананні выхаванцаў Пялескай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання, а таксама выступы мясцовых калектываў сталага ўзросту.

У сваёй уступнай прамове амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Андрус Пулокас выказаў усцешанасць незгасальным літоўскім духам Пялесы. “Калі я бачу светлыя твары гэтых паважанага ўзросту людзей, чую іх правільную літоўскую мову, слухаю літоўскія песні ў выкананні маленькіх літоўцаў, я разумею, якую незвычайна важную місію ў гэтай краіне выконвае літоўская суполка Пялесы, кіраўнікі школы, педагогі”, – адзначыў амбасадар.

Пялеская сярэдняя школа з літоўскай мовай навучання была заснаваная 1 снежня 1992 г. Стваральнікамі першай у Беларусі літоўскай школы былі Фонд культуры Літоўскай Рэспублікі і Міністэрства культуры і адукацыі. Заснавальнік школы – Дэпартамент нацыянальных меншасцяў і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі.

На дадзены момант у Беларусі жыве каля 5000 літоўцаў, дзейнічаюць літоўскія суполкі Гродна, Ліды, Мінска, Пялесы і Рымдзюнаў, працуюць дзве фармальныя літоўскія адукацыйныя ўстановы ў Пялесе і Рымдзюнах, некалькі нефармальных устаноў літуаністыкі і грамадскіх арганізацый.