*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

У РЫМДЗЮНАХ АДЗНАЧАНЫ ЮБІЛЕЙ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЯЯЧКІ ЛІТОЎСКАЙ СУПОЛКІ МАРЫІ МАЖЭЙКЕНЕ

8 лістапада ў Доме культуры Рымдзюнаў быў урачыста адзначаны 90-гадовы юбілей актыўнага члену Суполкі літоўцаў Беларусі, спявачкі, паэткі і захавальніцы літоўскіх традыцый Марыі Мажэйкене.

 

Юбілярку ад імя міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса павіншавала дырэктар Дэпартамента літоўцаў замежжа Міністэрства замежных спраў Гінтэ Бернадэта Дамушыс, якая ў сваёй прамове падзякавала за шматгадовае захаванне літоўскай спадчыны таксама і іншым заслужаным членам суполкі Гярвяцкага краю. Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус у віншавальным слове падкрэсліў важнасць працягвання захаваных старэйшым пакаленнем традыцый “літоўскіх вастраўкоў” у Беларусі і перадаў сімвалічны падарунак Марыі Мажэйкене ад члена Сейма Літоўскай Рэспублікі Андруса Кубілюса, які некалькі гадоў таму наведаў гэтыя мясціны з велапаходам.

 З нагоды мерапрыемства таксама адбылася працоўная сустрэча старшыні Рады Суполкі літоўцаў свету Дангуоле Навіцкене, прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі з кіраўнікамі літоўскіх арганізацый Беларусі, настаўнікамі і вучнямі сярэдняй школы Рымдзюнаў.

 Для удзельнікаў мерапрыемства сваю канцэртную праграму прадставіў ансамбль народнай музыкі “Margai” з Літвы і выканаўцы з Гярвяцкага краю.