У ВІЦЕБСКУ АДКРЫЛАСЯ ВЫСТАВА ФОТАЗДЫМКАЎ ЮОЗАСА БУДРАЙЦІСА
Выстава фотаздымкаў Юозаса Будрайціса “Маё кіно. 1970-1990“ працягвае сваё падарожжа па Беларусі.
5 лютага яна была прадстаўленая ў Віцебску, у Музеі імя Марка Шагала. У экспазіцыі фотаздымкаў знакамітага літоўскага актора, фотамастака, лаўрэата Нацыянальнай прэміі, былога аташэ Літвы ў Маскве па культуры Юозаса Будрайціса прадстаўленыя здымкі, зробленыя ў 1970 – 1990 гг. на здымачных пляцоўках фільмаў, якія сёння належаць да кінакласікі: “Гэта салодкае слова – свабода”, “З табой і без цябе”, „Садута-тута” і іншых. На іх зафіксаваныя вядомыя кінаакторы мінулых дзесяцігоддзяў у хвіліны адпачынку паміж здымкамі, выдатна пераданая атфасфера стварэння кінафільмаў.
Амбасадар Эвалдас Ігнатавічус, які павітаў гасцей мерапрыемства падчас яго адкрыцця, перадаў усім прысутным гарачае прывітанне ад актора і яго абяцанне ў сакавіку правесці ў Віцебску свой творчы вечар.