*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ВЕЧАР ТВОРЧАСЦІ ЮОЗАСА БУДРАЙЦІСА І РОЛАНДАСА РАСТАЎСКАСА Ў АМБАСАДЗЕ ЛІТВЫ Ў МІНСКУ

5 лістапада ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбыўся вечар творчасці знакамітага літоўскага актора, дыпламата і майстра фатаграфіі Юозаса Будрайціса і паэта, драматурга, эсэіста, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы “за існаванне ў свеце жартаўлівай і іранічнай эсэістыкі і за элегантнасць фразы” Роландаса Растаўскаса.

 

Падчас імпрэзы творцы распавялі пра сваю найноўшую працу ў сферах кіно, тэатра і літаратуры, падзяліліся ўспамінамі і актуаліямі культурнага жыцця Літвы. Удзельнікам мерапрыемства быў паказаны фільм Маруса Івашкявічуса “Ойча наш”, які атрымаў нямала міжнародных узнагарод і ў якім Юозас Будрайціс выканаў галоўную ролю, а Роландас Растаўскас зачытаў свае вершы і прадэманстраваў відэапраекцыі з цікавым спалучэннем паэзіі, музыкі і візуальнага мастацтва.

Гасцям мерапрыемства свае вершы таксама зачыталі і беларускія паэты, што прысутнічалі на імпрэзе.