*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Віды Літвы з вышыні птушынага палёту прадстаўленыя ў Мінску

9 сакавіка 2019 г. свае гастролі ў Беларусі пачаў Рускі драматычны тэатр Літвы, прадставіўшы мясцовай публіцы спектакль у пастаноўцы Р. Банёніса “Мадам Рубінштэйн”, “Каштанку” М. Чаплінай і “Свалачное каханне” А. Янкявічуса.

З гэтай нагоды ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры адкрылася выстава фотаздымкаў літоўскага фотамастака Андруса Рэпшыса “Вачамі птушкі”. Зафіксаваныя дронамі А. Рэпшыса віды Літвы вызначаюцца новымі вугламі, нечаканымі кампазіцыямі і адкрываюць нябачаны, магічны сусвет, дзе птушкі становяцца матылькамі, цені ажываюць, а вада ператвараецца ў неба.

„Заўсёды захаплялі віды з вышыні. Толькі здольнасць увекапомніць іх так, як хацелася, абмяжоўвалася тэхнічнымі магчымасцямі – самалёты не маглі апусціцца дастаткова нізка, паветраныя шары вецер нёс не заўсёды туды, куды было патрэбна мне. Сапраўднай знаходкай, што пашырыла мой фотасусвет, сталі дроны, якія стварылі неабмежаваныя магчымасці фатаграфаваць на якой заўгодна вышыні і на якой заўгодна адлегласці“, адзначыў фотамастак Андрус Рэпшыс.

Член Клуба прэс-фатографаў Літвы Андрус Рэпшыс стаў пераможцам першага конкурса “Прэс-фота Літвы”, які прайшоў у 2002 годзе, у намінацыі “Спорт”. Аўтар правёў больш за 30 персанальных выстаў, атрымаў не адну ўзнагароду, сярод іх чатыры “Залатыя кадры”.