Вучні літоўскіх школ Беларусі на каляднай імпрэзе ў Прэзідэнцкім палацы
2 снежня вучні Рымдзюнскай, Пялескай і Лідскай літоўскіх школ сустрэліся з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Даляй Грыбаўскайтэ. Гэтае мерапрыемства – асаблівы калядны падарунак літоўскім дзецям, што жывуць у суседніх з Літвой краінах, падрыхтоўка да яго вядзецца ўвесь год. У імпрэзе па традыцыі прымалі ўдзел вучні і іншых літоўскіх школ з Польшчы, Калінінграда і Латвіі.
У гэтым годзе малодшыя дзеці і скаўты з Літвы развучвалі літоўскія песенькі, іншым супрацоўнікі музея “Вёска вікінгаў” паказвалі, як гуляць у старажытныя літоўскія гульні, астатнія разам з мастакамі малявалі адну вялікую карціну. Старэйшыя наведалі Цэнтр грамадскай адукацыі.
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі, віншуючы вучняў з надыходзячымі Калядамі, пажадала ім падтрымліваць сувязь з Літвой, не забываць і захоўваць літоўскія традыцыі і мову. Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь таксама падаравала беларускім дзецям экскурсію па падзямеллях Архікатэдры.