Вялікае Княства Паэзіі ў Мінску!
12-14 лютага ў Мінску прайшоў V Міжнародны фестываль паэзіі памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, мерапрыемства якога “Вялікае Княства Паэзіі” традыцыйна збірае вялікае кола аматараў паэзіі.
У гэтым годзе ў фестывалі прымалі ўдзел паэты з адзінаццаці краін: Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Новай Зеландыі, Польшчы, Украіны, Швецыі ды інш. Літву прадставілі паэты Дайва Чэпаўскайтэ і Марус Бурокас. Падчас фестываля праходзілі дыскусіі на тэмы сучаснай літаратуры, мультыкультуралізма і іншыя актуальныя тэмы, паэтычны слэм, бенефіс перакладчыкаў, паэтычныя марафоны, гучала музыка і адбываліся прэзентацыі новых кніг. Упершыню быў арганізаваны дзіцячы ранішнік. Папулярны фестываль – выдатная магчымасць для завязвання новых кантактаў, пошуку перакладчыкаў і абмеркавання планаў па супрацоўніцтве.