Вялікае Княства Паэзіі зноў у Мінску
З 10 па 12 лютага ў Мінску прайшоў VI-ты Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, на якім праграма “Magnus Ducatus Poesis“ – “Вялікае Княства Паэзіі“ традыцыйна збірае вялікае кола аматараў паэзіі.
Фестываль – адно з важнейшых міжнародных мерапрыемстваў незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў. У гэтым годзе Літву прадставілі старшыня Саюза пісьменнікаў Літвы Антанас А. Янінас і паэт, перакладчык, літаратурны і мастацкі крытык Дайнюс Гінталас. Падчас фестываля таксама адбыўся слэм, у якім паэты спаборнічалі індывідуальна і ў камандах, перакладчыцкі батл, гучала музыка, былі прэзентаваныя новыя кнігі паэзіі, прайшлі дыскусіі на актуальныя тэмы сучаснай літаратуры. Для дзяцей быў праведзены адмысловы ранішнік. Папулярны фестываль – гэта выдатная магчымасць завязаць новыя кантакты, знайсці перакладчыка, абмеркаваць планы далейшага супрацоўніцтва.
http://budzma.by/news/ehmocyi-wdzyelnikaw-nochy-paezii-fotarepartazh.html