*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Вяртанне забытага фотамастака Бенедыкта Тышкевіча

11 кастрычніка ў Мінску адкрылася выстава “Бенедыкт Тышкевіч. Вяртанне”.

Б. Тышкевіч – знакаміты ў канцы XIX – пачатку XX стст. і несправядліва забыты фотамастак. Нечакана знойдзены ў 2008 г. у Францыі фотаальбом з яго працамі даў імпульс шырэй даследаваць асобу гэтага творцы. У Каўнаскім раёне, у замку ў Раўдондварысе, які належаў дзеду Б. Тышкевіча, ў 2013 і ў 2015 гг. прайшлі фатаграфічныя пленэры імя графа Тышкевіча.

Беларуская студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры супрацоўніцтве з амбасадамі Літоўскай Рэспублікі і Французскай Рэспублікі ў Беларусі прэзентавала прэм’еру фільма “Бенедыкт Тышкевіч. Спыніць час”. Пазней фільм будзе паказаны і па беларускім тэлебачанні.