*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Выстава акварэляў Раманаса Барысаваса ў Беларусі

15 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі была афіцыйна адкрытая выстава акварэляў літоўскага мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін”.

Лейтматыў выставы – настальгія па блізкай да знікнення архітэктурнай спадчыне Вільнюса і Усходняй Прусіі.

Р. Барысаваса можна назваць хранікёрам, ці летапісцам, Малой Літвы. У яго творчасці прыярытэт надаецца аб’ектам архітэктурнай спадчыны Нерынгі, Усходняй Прусіі і Малой Літвы. У 2016 г. мастаку за выключны ўнёсак у галіне захавання этнічнай культуры Куршскай касы была ўручаная Прэмія культуры і мастацтва імя Людвікаса Рэзы.

Мастак Р. Барысавас – аўтар 70 персанальных выстаў. Яго працы можна знайсці ў музеях і прыватных калекцыях у Літве, Аўстрыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Чэхіі, Італіі і г.д. У 2012 г. па замове нямецкай грамадскай арганізацыі „Ostpreußenhilfe“ насупраць галоўнага ўваходу ў Кафедральны сабор у Калінінградзе паставіў бронзавы помнік разбуранаму Кёнігсбергу. Акрамя таго, для Універсітэта імя І. Канта ён вырабіў мемарыяльную дошку ў гонар 300-годдзя Крысціёнаса Данелайціса.