Выстава твораў М. К. Чурлёніса будзе адкрытая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 верасня можна будзе пазнаёміцца з выставай твораў знакамітага літоўскага мастака і кампазітара Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса “Зорны шлях”.
Чурлёніс быў унікальнай асобай, яго талент раскрыўся і ў музыцы, і ў жывапісе, і ў літаратуры, і ў фатаграфіі. Яго працы захапляюць кожнага гледача, любога ўзросту. На выставе будзе экспанавацца 40 рэпрадукцый карцін і 16 фотакопій з альбома “Анапа. 1905”. Куратар выставы – Мілда Пляйтайтэ.
Выстава будзе дзейнічаць да 18 кастрычніка.