*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Выстава творчасці беларускага мастака ў амбасадзе Літвы ў Мінску

28 кастрычніка ў амбасадзе Літвы ў Беларусі была адкрытая персанальная выстава работ маладога беларускага мастака Максіма Петруля “Untitled”. Абсальвент Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, сябра Беларускага Саюза мастакоў, цяпер жыве і працуе ў Мінску.

На выставе экспануюцца скульптуры, жывапіс. Нямалую частку складаюць постэры скульптур, што знаходзяцца ў публічных прасторах Мінска: у метрапалітэне, на вуліцах, у парках, а таксама ў парках гарадоў Кітая.
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус, адкрываючы выставу, адзначыў канцэптуальны, філасофскі і своеасаблівы стыль творчасці Максіма Петруля. А амбасада, папулярызуючы літоўскіх мастакоў у Беларусі, таксама прадастаўляе сваю прастору і маладым, шматабяцальным беларускім мастакам.