„Window to Lithuania“ у Мінску
24 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступілі з канцэртам адны з найярчэйшых маладых літоўскіх выканаўцаў: скрыпачка Даля Дзядзінскайтэ, віяланчэліст Глеб Пышняк і піяністка Сімона Заянчаўскайтэ-Гедрайтэ.
У праграме “Window to Lithuania” – выбраныя творы камернай музыкі літоўскіх кампазітараў: Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, Анатолія Шэндзярова, Стасіса Вайнюнаса, а таксама спецыяльна створаны для гэтага праекта мінімалістычны опус “Пабач удалечыні мора” кампазітара Ларэты Нарвілайтэ.
Літоўская класічная музыка не вельмі добра вядомая ў сусветным маштабе, аднак нярэдка яна становіцца цудоўнай знаходкай для публікі. Такой знаходкай для беларускай публікі стаў і канцэрт вечарам у пятніцу 24 лютага.
Гэтым канцэртам Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь пачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю завязання дыпламатычных адносін Літвы і Беларусі.