*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Y Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстава “Прэс-фота Літвы. 15 гадоў”

20 верасня 2017 г. у Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстава “Прэс-фота Літвы. 15 гадоў”.

Выстава праходзіць у рамках адзначэння 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Літвой і Беларуссю, каб  і надалей развіваць двухбаковае культурнае супрацоўніцтва.

Выставу складаюць найлепшыя працы 15-га конкурса фотаздымкаў “Прэс-фота Літвы”. У конкурсе прымалі ўдзел 102 літоўскія аўтары, міжнароднаму журы было прадстаўлена каля 4000 фотаздымкаў у наступных катэгорыях: навіны, жыццё, партрэт, Год Еўропы, культура, дыпламатыя, забавы, армія, спорт, прырода і яе ахова, гламур і фотагісторыя/рэпартаж.

Конкурс „Прэс-фота Літвы” падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя “Клуб прэс-фатографаў Літвы”, якая аб’ядноўвае больш за пяцьдзясят прафесіяналаў. Конкурс адкрыты для ўсіх фатографаў, якія працуюць у літоўскіх сродках масавай інфармацыі ці пастаянна з імі супрацоўнічаюць.