Юозас Будрайціс прадставіў сваю фотавыставу ў Мінску
19 чэрвеня ў галерэі “Інстытут культуры” у цэнтры Мінска адкрылася фотавыстава папулярнага літоўскага актора “Мой Парыж”.
Выстава, якая з вялікім поспехам прайшла ў Віцебску, прыцягнула натоўп прыхільнікаў актора і ў Мінску. Людзі прагнулі сустрэцца з добра вядомай асобай і паглядзець, які ж ён – той Парыж, што фатаграфаваў Будрайціс.
„Парыж – невычэрпны, неспасціжны і гэтым страшны, але чароўны, поўны святасці, таму магічна прывабны, здольны ўзяць у палон. Знакаміты актор, дыпламат, фатограф, вядомы вялікай эрудыцыяй і вытанчаным эстэтычным пачуццём, адкрывае свой Парыж“ – кажа куратар выставы др. Маргарыта Матулітэ. „Мяркуючы па яго парыжскіх негатывах, ён паводзіўся як сапраўдны flâneur – мастак на прагулцы“.