Юозас Будрайціс з “Апошняй стужкай Крэпа“ у Мінску
11 кастрычніка у Тэатры беларускай драматургіі ў Мінску быў паказаны спектакль Самуэля Бэкета “Апошняя стужка Крэпа” (рэжысёр – Оскарас Каршуновас).
Для беларускай публікі, якая добра ведае Юозаса Будрайціса, гэта было нечаканым адкрыццём. Патрабавальная беларуская аўдыторыя захаплялася і тэатральным акторам Ю. Будрайцісам, а мноства аматараў так і засталося за сценамі тэатра ў надзеі атрымаць лішні білет.
У камернай залі тэатра толькі актор і гледачы, у гэтай п’есе абсурду асабліва важныя адносіны актора з гледачамі. Асоба Ю. Будрайціса, арыгінальная сцэнаграфія і музыка як магніт прыцягвалі і трымалі аўдыторыю ў напружанні. Бурныя апладысменты былі найлепшай ацэнкай спектакля.