З днём незалежнасці !
Дарагія літоўцы! 16 лютага мы будзем адзначаць адну з галоўных дат у гісторыі Літвы – Дзень аднаўлення Дзяржаўнасці Літвы. Гэты дзень, як сімвал волі, адзінства і надзеі, кожны з нас захоўвае ў сваім сэрцы ўсё жыццё і перадае з пакалення ў пакаленне.
Гэты дзень асаблівы – узгадваючы барацьбітоў за свабоду Літвы, мы разумеем, што будучыню мы ствараем штодня і яе стварае кожны з нас. На працы, у школе, у сям’і і няважна, дзе б мы ні былі, – у Літве ці за яе межамі.
Віншую ўсіх дарагіх літоўцаў Беларусі з 97-м днём нараджэння нашай Дзяржавы! Жадаю заставацца адзінымі і згуртаванымі, тымі, хто стварае, верыць у будучыню і захоўвае тыя каштоўнасці, на якіх быў заснаваны Акт аб аднаўленні Дзяржавы 16 лютага!
Шчасця і здароўя Вам і Вашым сем’ям!
Эвалдас Ігнатавічус
Амбасадар Літоўскай Рэспублікі