З нагоды 100-годдзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы – музыка сучасных літоўскіх электраскрыпак і гістарычная інсталяцыя
Распачаўшы ў Беларусі цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю аднаўлення дзяржавы, з сучаснага літоўскага джазу і інсталяцыі мастачкі Я. Вайткутэ “Віціс”, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адзначыла Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы гукамі літоўскіх электраскрыпак і гістарычнай інсталяцыяй.
Увечары 16 лютага амбасада Літвы запрасіла шматлікіх прадстаўнікоў бізнеса, культуры, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў літоўскай супольнасці ва ўрачыстую мінскую прастору і прадставіла ім трыа сучасных электраскрыпак „Electric Ladies“ і падрыхтаваную Літоўскім архівам літаратуры і мастацтва інсталяцыю, прысвечаную гістарычна-культурнаму 100-годдзю Літвы і Беларусі.
Падчас мерапрыемства гучалі крэатыўна выкананыя творы літоўскіх і сусветных класікаў, а таксама ўзоры сучаснай музыкі, а ў гістарычнай інсталяцыі дэманстраваліся фотаздымкі і гістарычныя дакументы – сведчанні гістарычна-культурнай спадчыны абедзьвюх краін за апошнія сто год.
Амбасадар Літвы ў Беларусі А. Пулокас прызнаўся шматлікім гасцям, што першае стагоддзе сучаснай Літвы было поўнае выклікаў і выпрабаванняў, пасля якіх Літва стала яшчэ больш моцнай. “У самыя важныя моманты наш народ заўсёды дэманстраваў здольнасць згуртавацца і прыняць правільныя рашэнні. Таму сёння, калі мы жывем у не менш складаны час, мы павінны заставацца не толькі канструктыўнымі ў адносінах да сваіх найбліжэйшых суседзяў, але і вернымі сваім галоўным каштоўнасцям”, – адзначыў амбасадар.
Падчас урачыстага прыёму са 100-годдзем аднаўлення дзяржавы Літву павіншавалі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных краін, эліта культуры і бізнесу краіны, грамадскія дзеячы, а таксама шматлікая дэлегацыя літоўскіх прадпрымальнікаў і прадстаўнікі літоўскай суполкі.