*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ЗАТ „VAKARŲ MEDIENOS GRUPĖ“ І SBA КАНЦЭРН „МЕБЕЛАЙН“ ПАДПІСАЛІ ДАМОВУ АБ ПАБУДОВЕ НОВЫХ ФАБРЫК У МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

28 лютага 2011 г. у Выканаўчым камітэце Магілёўскай вобласці Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эдмінас Багдонас і камерцыйны аташэ Міністэрства гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі Эдвінас Камінскас прымалі ўдзел у цырымоніі падпісання інвестыцыйных дамоваў.ЗАТ „Vakarų medienos grupė“, якую прадстаўляў Віктар Адамайціс і SBA канцэрн „Mebelain“, які прадстаўляў Аляксандр Гардзейчык, падпісалі з губернатарам Магілёва Пятром Рудніком інвестыцыйную дамову аб пабудове новых фабрык у Магілёўскай вобласці.

ЗАТ „Vakarų medienos grupė“ да 2012 г. плануе пабудаваць комплекс фабрык па перапрацоўцы драўніны і вырабу мэблі на 55 000 м2, які зойме плошчу ў 22 га. Комплекс фабрык будзе складацца з чатырох аддзелаў: Фабрыка ДСП; Выраб корпуснай мэблі; Выраб фанеры; Электрастанцыя. Для вырабу будзе выкарыстоўвацца мясцовая сыравіна = драўніна з лясоў Беларусі. Асноўны пакупнік прадукцыі – канцэрн мэблі IKEA. Інвестыцыі, якія плануецца ўкласці ў комплекс – больш за 77 млн. еўра. Асноўныя крыніцы фінансавання інвестыцыйнага праекта – унутраныя крыніцы ЗАТ „Vakarų medienos grupė“, канцэрн мэблі IKEA, EBRD, шведскі фонд рызыковага капіталу „Swedfound“.

Канцэрн SBA да 2012 г. плануе пабудаваць фабрыку „Mebelain“ плошчай 14 000 м2, на ўчастку ў 6,5 га. Прадугледжаныя інвестыцыі - 43,66 млн. Лт. Фабрыка будзе вырабляць сучасную мэблю, крытую натуральным шпонам – сталы, шафы, мэблю для спальняў і гасціных. Асноўны пакупнік прадукцыі – канцэрн мэблі IKEA.