*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

ЗАЯВА МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ АДНОСНА ПАДЗЕЙ 19 СНЕЖНЯ Ў МІНСКУ

Літва ўважліва сочыць за сітуацыяй, якая склалася ў суседняй Беларусі пасля выбараў, і выказвае шкадаванне і занепакоенасць у сувязі з тым, што 19 снежня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, беларускія ўлады не забяспечылі грамадзянам Беларусі свабоду сходаў і ўжылі сілу супраць дэманстрантаў.Асаблівы непакой выклікаюць брутальныя дзеянні беларускіх сілавых структур у адносінах апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікоў незалежных СМІ, актывістаў апазіцыі, іх арышты, ператрусы ў дамах і на працоўных месцах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі.

Міністэрства замежных спраў Літвы заклікае беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання сілы ў адносінах мірных дэманстрантаў, адпусціць затрыманых, як мага хутчэй расследаваць і ацаніць усе інцыдэнты.

Літва кансультуецца са сваімі партнёрамі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і ЕС па пытаннях ацэнкі хода і вынікаў выбараў у Беларусі.