ЗАЯВА МЗС АДНОСНА СУДА НАД БЕЛАРУСКІМ ПРАВААБАРОНЦАМ
Міністэрства замежных спраў Літвы глыбока расчараванае вартым жалю рашэннем Мінскага гарадскога суда адхіліць касацыйную скаргу асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і пакінуць у сіле прынятае раней рашэнне суда, якім ён быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі.
Гэта палітычна матываванае рашэнне суда паказвае, што Беларусь выбірае шлях эскалацыі адносінаў з Еўрапейскім Саюзам і далейшай самаізаляцыі.
Літва падтрымлівае заяву старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еуропе (АБСЕ), намесніка прэм’ер-міністра, Міністра замежных спраў і гандлю Ірландыі Імана Гілмара, якая заклікае Беларусь неадкладна вызваліць А. Бяляцкага і іншых актывістаў грамадзянскай суполкі і палітычных апанентаў.