*alt_site_homepage_image*
by
lt ru

Журналісты ўдзельнічаюць у Канферэнцыі АБСЕ па пытаннях свабоды і бяспекі СМІ

“Свабода СМІ патрабуе, каб журналісты мелі бяспечныя ўмовы для працы”, - пачулі ўдзельнікі падчас Канферэнцыі АБСЕ па пытаннях бяспекі журналістаў у рэгіёне АБСЕ, якая праходзіць 7 і 8 чэрвеня 2011 г. у Вільнюсе, сталіцы Літвы – краіны-старшыні АБСЕ ў 2011 г.

У канферэнцыі бяруць удзел журналісты са ўсяго рэгіёна АБСЕ, у тым ліку рэпарцёры з Беларусі. Арганізатары канферэнцыі шкадуюць, што адзін з беларускіх журналістаў не ўзяў да ўвагі час, неабходны для атрымання візы і страціў магчымасць удзельнічаць у канферэнцыі, бо падаў дакументы занадта позна, каб атрымаць адпаведную візу своечасова.

Болей інфармацыі аб канферэнцыі, уключаючы відэазапіс, даступна па адрасе:
http://www.osce.org/event/safety_2011  .