“Жуведра” Оскараса Каршуноваса абыякавых у залі не пакінула
19-20 кастрычніка ў Мінску ў межах IV-га Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТэАРТ” быў прадстаўлены спектакль “Жуведра” режысёра Оскараса Каршуноваса.
Арыгінальная трактоўка п’есы Антона Чэхава, па меркаванні тэатральных крытыкаў, стала самым чаканым спектаклем фестывалю. Шматлікая публіка жыва рэагавала на сцэнічнае дзеянне і праводзіла спектаклі доўгімі авацыямі. Падчас дыскусіі, арганізаванай пасля першага прадстаўлення, было акцэнтаванае наватарства пастаноўкі, зададзеныя пытанні пра будучыя планы, не раз узгаданы фенамен сённяшняга літоўскага тэатру.
На нефармальнай сустрэчы трупы ТОК з беларускай тэатральнай супольнасцю, журналістамі, таварышамі з Літвы, што адбылася пасля другога спектаклю, ішла размова пра сувязі паміж тэатрамі абедзвюх краін, магчымасцях супольных пастановак.