АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ СВЯТКУЕ 11 САКАВІКА - ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ЛІТВЫ
11 сакавіка 2010 года спаўняецца 20 гадоў ад аднаўлення незалежнасці Літвы. 11 сакавіка 1990 г. Найвышэйшая Рада Літоўскай Рэспублікі прыняла Акт пра аднаўленне незалежнасці Літвы, у якім сцвярджаецца, што аднаўляецца знішчанае чужою сілаю ў 1940-х гадах дзеянне суверэнных паўнамоцтваў Літоўскай Дзяржавы і Літва ёсць незалежнай дзяржавай. Дакумент грунтаваўся на падпісаным 16 лютага 1918 г. Акце аб незалежнасці Літвы, які ніколі не прыпыняў праўнай моцы.Акт 11 сакавіка абвесціў больш чым фармальнае аднаўленне Незалежнасці. Актам аднаўлення незалежнасці Літоўскі народ усяму свету паказаў рашучасць мірным чынам аднаўляць свае правы, жыць незалежна і самастойна ствараць дабро сваёй дзяржавы.
Шлях Літвы да свабоды і аднаўлення незалежнасці быў нялёгкім і поўным выпрабаванняў. З глыбокай пашанай мы прыгадваем грамадзянаў Літвы, якія 13 студзеня 1991 г. сталі ахвярамі ваеннай агрэсіі і гвалту. Але пакручастыя сцяжыны лёсу не запынілі памкнення ствараць і ўзмацняць незалежную дзяржаву ды займаць пачэснае месца ў сям’і дзяржаваў Еўропы. Мы ганарымся, што згуртаванасць грамадства Літвы і паспяховая праца адкрылі для нашай краіны магчымасць увайсці ў склад Еўрапейскага Саюза і НATO.