*alt_site_homepage_image*
ru
lt by

АМБАСАДА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ СВЯТКУЕ 16 ЛЮТАГА 1918 ГОДУ - ДЗЕНЬ АДНАЎЛЕННЯ ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ I ТЫСЯЧАГОДДЗЕ ЛІТВЫ

Тысячагоддзе Літвы

У 2009 годзе Літва адзначае сваё тысячагоддзе. Упершыню імя Літвы было згаданае ў аналах нямецкага горада Квэдлінбурга ў аповедзе пра пагібель арцыбіскупа Брунона ў 1009 годзе. Арцыбіскуп Брунон у 1008 годзе выправіўся да Кіева, а ў 1009-м, пад час вяртання адтуль, на руска-літоўскай мяжы напаткаў паганцаў і загінуў разам са сваімі спадарожнікамі. Пры апісанні гэтага выпадку і згаданае імя Літвы. У апісаннях місіі св. Брунона згадваецца хрост у 1009 годзе правадыра племя гэтага краю – “караля” Нецімера. Пасля пагібелі Нецімера адбыўся адыход ад хрысціянства, але гэты хрост пацвярджае, што 1009-ы год – не толькі ўгодкі Літвы. Гэта – першая дакладная дата гісторыі Літвы. Літва ў 1009 годзе была не толькі адкрытая, упершыню названая, яна тады ўжо сама існавала.

16 лютага 1918 году - Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы

За тысячу гадоў Літва прайшла цяжкі шлях станаўлення як народу і дзяржавы. Штогоду 16 лютага Літва адзначае істотну гістарычную падзею – дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. 16 лютага 1918 году з абвяшчэннем акту пра аднаўленне Літоўскай дзяржавы пачалася гісторыя незалежнай дэмакратычнай дзяржавы, а таксама сучаснага грамадства. Складаныя павароты лёсу не зламалі імкнення Літвы і яе жыхароў будаваць незалежную дзяржаву і разам з тым заняць годнае месца ў Еўрапейскай цывілізацыі.