ПРЭЗІДЭНТКА ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙЦЕ НАДАЛА ДЗЯРЖАЎНУЮ ЎЗНАГАРОДУ СТАНІСЛАВУ ШУШКЕВІЧУ
З нагоды 6-га ліпеня – Дня дзяржавы (Каранацыі караля Літвы Міндаўга) за заслугі перад Літоўскай Рэспублікай і за ўслаўленне імя Літвы ў свеце Дзяржаўнымі ордэнамі і медалямі былі ўзнагароджаныя грамадзяне Літоўскай Рэспублікі і замежных дзяржаваў.Dž. G. Barysaitės nuotraukawww.prezidentas.lt
Сярод узнагароджаных быў і Станіслаў Шушкевич, былы старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, які ў 1991 г. актыўна падтрымліваў аднаўленне незалежнасці Літвы. С. Шушкевіч атрымаў Крыж Камандора ордэна Вітаўта Вялікага.