У МІНСКУ – ДЫСКУСІЯ ГІСТОРЫКАЎ І ТЭНІСНЫ ТУРНІР
Адзначаючы Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы ды працягваючы цыкл прысвечаных тысячагоддзю Літвы мерапрыемстваў, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі 11 сакавіка зладзіла дыскусійны “круглы стол” з удзелам гісторыкаў і інтэлектуалаў Літвы і Беларусі, а таксама тэнісны турнір прадстаўнікоў СМІ і бізнэсу на Кубак Амбасады. Дыскусійны “круглы стол” “Тысячагоддзе Літвы. Літва і Беларусь 1000 гадоў поруч” распачалі сакратар Міністэрства замежных справаў Літвы Эвалдас Іґнатавічус, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эдмінас Баґдонас, а таксама намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валерый Варанецкі. Літоўскі бок прадстаўлялі загадчык катэдры тэорыі гісторыі і гісторыі культуры гістарычнага факультэту Вільнюскага універсітэту (ВУ) прафесар Альфрэдас Бумблаўскас, загадчык катэдры старажытнай і сярэднявечнай гісторыі гістарычнага факультэту ВУ Рымвідас Пятраўскас, дацэнт Інстытуту гісторыі Літвы (ІГЛ) Альвідас Нікжэнтайціс і загадчык катэдры археаграфіі ІГЛ Артурас Дубоніс. Погляд беларускіх гісторыкаў агучвалі выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту гісторык Генадзь Сагановіч, гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, навуковец, пісьменнік і ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс, дырэктар Беларускага цэнтру навуковых даследаванняў электроннай дакументацыі Вячаслаў Насевіч, прафесар Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі (АНБ) Георгій Галенчанка, выкладчык Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ Ігар Чаквін, выкладчык гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэту Васіль Варонін ды сябра Беларускага гістарычнага таварыства Алесь Краўцэвіч. Гісторыкі абодвух бакоў рэзумавалі, што гістарычная дыскусія такога ўзроўню апошні раз адбывалася хіба ў 1993 г. Г. Сагановіч падзякаваў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі за пачын такога мерапрыемства і парадаваўся, што “гісторыкі краінаў-суседак нарэшце саспелі да дыялогу”. Летась 11 сакавіка ў амбасадзе таксама адбылася дыскусія літоўскіх і беларускіх гісторыкаў ды інтэлектуалаў на тэму палітычных дачыненняў Літоўскай Рэспублікі і Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1920-30 гг. 25 сакавіка 2008 г. споўнілася 90 гадоў ад абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Амбасада Літвы мае намер і надалей ладзіць дыскусіі гісторыкаў і інтэлектуалаў абедзвюх дзяржаваў, прысвечаныя адзначэнню выбітных датаў гісторыі Літвы і Беларусі. У мінскім тэнісным клубе “WIMS” Амбасада Літоўскай Рэспублікі зладзіла сяброўскі тэнісны турнір на Кубак Амбасады, дзе ўзялі ўдзел вядомыя прадстаўнікі бізнэсу ды СМІ Літвы і Беларусі, а таксама літоўскія дыпламаты. Спаборніцтва аматараў тэнісу паміж літоўцамі і беларусамі з ініцыятывы Амбасады ладзілася ўжо ў трэці раз. Пераможцамі гэтага, трэцяга турніру стала каманда Беларусі, прысвяціўшы з нагоды дзяржаўнага святы Літвы сваю перамогу суседзям-літоўцам. Пераможцамі першага турніру, зладжанага 11 сакавіка 2008 г., былі прадстаўнікі Літвы: вядоўца літоўскага тэлебачання Лінас Рышкус і намеснік галоўнага рэдактара газеты “Verslo žinios” Дарус Тарасявічус у пары перамаглі першага намесніка старшыні праўлення папулярнага тэлевізійнага каналу АНТ (ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”) і чэмпіёнку Беларусі ў індывідуальным разрадзе, пераможцу маладзёжнага турніру ў Вімблдоне ў 1996 г., вядоўцу мерапрыемстваў і тэлеперадачаў, спявачку Вольгу Барабаншчыкаву. Чацвёрты тэнісны турнір мае быць зладжаны ў Вільнюсе ўвесну 2009 г. У часе заключнага вечара святочных мерапрыемстваў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі былі ўзнагароджаныя пераможцы тэніснага турніру і падсумаваныя вынікі дыскусіі гісторыкаў: “Тысячагоддзе Літвы нас яднае, а не паадзяляе”.
Адзначаючы Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы ды працягваючы цыкл прысвечаных тысячагоддзю Літвы мерапрыемстваў, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі 11 сакавіка зладзіла дыскусійны “круглы стол” з удзелам гісторыкаў і інтэлектуалаў Літвы і Беларусі, а таксама тэнісны турнір прадстаўнікоў СМІ і бізнэсу на Кубак Амбасады.
Дыскусійны “круглы стол” “Тысячагоддзе Літвы. Літва і Беларусь 1000 гадоў поруч” распачалі сакратар Міністэрства замежных справаў Літвы Эвалдас Іґнатавічус, амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эдмінас Баґдонас, а таксама намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валерый Варанецкі.
Літоўскі бок прадстаўлялі загадчык катэдры тэорыі гісторыі і гісторыі культуры гістарычнага факультэту Вільнюскага універсітэту (ВУ) прафесар Альфрэдас Бумблаўскас, загадчык катэдры старажытнай і сярэднявечнай гісторыі гістарычнага факультэту ВУ Рымвідас Пятраўскас, дацэнт Інстытуту гісторыі Літвы (ІГЛ) Альвідас Нікжэнтайціс і загадчык катэдры археаграфіі ІГЛ Артурас Дубоніс.
Погляд беларускіх гісторыкаў агучвалі выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту гісторык Генадзь Сагановіч, гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, навуковец, пісьменнік і ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс, дырэктар Беларускага цэнтру навуковых даследаванняў электроннай дакументацыі Вячаслаў Насевіч, прафесар Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі (АНБ) Георгій Галенчанка, выкладчык Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ Ігар Чаквін, выкладчык гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэту Васіль Варонін ды сябра Беларускага гістарычнага таварыства Алесь Краўцэвіч.
Гісторыкі абодвух бакоў рэзумавалі, што гістарычная дыскусія такога ўзроўню апошні раз адбывалася хіба ў 1993 г. Г. Сагановіч падзякаваў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі за пачын такога мерапрыемства і парадаваўся, што “гісторыкі краінаў-суседак нарэшце саспелі да дыялогу”.
Летась 11 сакавіка ў амбасадзе таксама адбылася дыскусія літоўскіх і беларускіх гісторыкаў ды інтэлектуалаў на тэму палітычных дачыненняў Літоўскай Рэспублікі і Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1920-30 гг. 25 сакавіка 2008 г. споўнілася 90 гадоў ад абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Амбасада Літвы мае намер і надалей ладзіць дыскусіі гісторыкаў і інтэлектуалаў абедзвюх дзяржаваў, прысвечаныя адзначэнню выбітных датаў гісторыі Літвы і Беларусі.
У мінскім тэнісным клубе “WIMS” Амбасада Літоўскай Рэспублікі зладзіла сяброўскі тэнісны турнір на Кубак Амбасады, дзе ўзялі ўдзел вядомыя прадстаўнікі бізнэсу ды СМІ Літвы і Беларусі, а таксама літоўскія дыпламаты.
Спаборніцтва аматараў тэнісу паміж літоўцамі і беларусамі з ініцыятывы Амбасады ладзілася ўжо ў трэці раз. Пераможцамі гэтага, трэцяга турніру стала каманда Беларусі, прысвяціўшы з нагоды дзяржаўнага святы Літвы сваю перамогу суседзям-літоўцам.
Пераможцамі першага турніру, зладжанага 11 сакавіка 2008 г., былі прадстаўнікі Літвы: вядоўца літоўскага тэлебачання Лінас Рышкус і намеснік галоўнага рэдактара газеты “Verslo žinios” Дарус Тарасявічус у пары перамаглі першага намесніка старшыні праўлення папулярнага тэлевізійнага каналу АНТ (ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”) і чэмпіёнку Беларусі ў індывідуальным разрадзе, пераможцу маладзёжнага турніру ў Вімблдоне ў 1996 г., вядоўцу мерапрыемстваў і тэлеперадачаў, спявачку Вольгу Барабаншчыкаву.
Чацвёрты тэнісны турнір мае быць зладжаны ў Вільнюсе ўвесну 2009 г.
У часе заключнага вечара святочных мерапрыемстваў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі былі ўзнагароджаныя пераможцы тэніснага турніру і падсумаваныя вынікі дыскусіі гісторыкаў: “Тысячагоддзе Літвы нас яднае, а не паадзяляе”.








