У МІНСКУ ПРАДСТАЎЛЕНА КНІГА ФОТАЗДЫМКАЎ “ВЯЛІКАЯ ЛІТВА”
27 мая 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі была прадстаўлена кніга “Вялікая Літва”, састаўленая прэзідэнтам Клуба сігнатараў імя Акта 11 Сакавіка Бірутэ Валёнітэ. Гэта кніга – фотаальбом пра архітэктурную спадчыну Літоўскай дзяржавы, якая знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ): у Літве, у Беларусі, на Украіне.У 2009 г. выйшлі ў свет першая і другая кнігі выдання, у якіх прадстаўлена спадчына ВКЛ у сучаснай Беларусі. Найвялікшая каштоўнасць гэтага фотаальбома – самі здымкі. У кнізе змешчаны зробленыя аўтарам у 2005-2009 гадах фотаздымкі спадчыны, якая засталася на гістарычных тэрыторыях ВКЛ. Гэта касцёлы, капліцы, кляштары, цэрквы, маёнткі, замкі, абеліскі, паркі, масты, будынкі рознага прызначэння, нават кароўнікі ці бровары.
У прэзентацыі кнігі “Вялікая Літва” удзельнічала аўтар фотаздымкаў і ідэі выдання Бірутэ Валёнітэ, куратар праекта Стасіс Кашаўскас, аўтар уводзінаў да кнігі Альгірдас Патацкас. Прэзентацыю альбома фотаздымкаў наведала мноства вядомых літоўскіх і беларускіх гісторыкаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу і іншых ганаровых гасцей. Прысутных гасцей павіталі Амбасадар Эдмінас Багдонас, Міністр культуры Беларусі Павел Латушка, намеснік Міністра замежных спраў Валерый Варанецкі і дырэктар музея Уладзімір Пракопцаў. Прэзентацыя выдання, у якім зафіксавана агульная спадчына ВКЛ, выклікала выключна вялікую зацікаўленасць прэсы.
На прэзентацыі кнігі можна было не толькі пазнаёміцца з фотаальбомам, але і палюбавацца выступамі ансамбля музыкі і танцаў рэнесансу “Banchetto Musicale”.



