*alt_site_homepage_image*
lt
ru by

Naujienos

RSS

АМБАСАДАР ЛІТВЫ ЎРУЧЫЎ КОПІІ ДАВЕРЧЫХ ГРАМАТ МІНІСТРУ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БЕЛАРУСІ

Амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус 9 красавіка ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.

2 красавіка Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ ўручыла даверчыя граматы амбасадару Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эвалдасу Ігнатавічусу. Да абавязкаў амбасадара ў Рэспубліцы Беларусь Э. Ігнатавічус прыступіў 8 красавіка.

Э. Ігнатавічус працуе ў Міністэрстве замежных спраў з 1991 года. Ён быў генеральным консулам Літвы ў Калінінградзе і амбасадарам у Германіі. У апошні час выконваў абавязкі амбасадара МЗС па асаблівых даручэннях.