*alt_site_homepage_image*
by
lt ru
Вясновае свята беларускіх літоўцаў Дадана 2015-05-28 24 траўня ў Амбасадзе Літвы ў Мінску традыцыйна сабраліся дзеці з літоўскіх суполак у Беларусі. Да вясновага свята ў гэтым годзе далучыліся і беларускія дзеці, якія разам з літоўцамі ўдзельнічалі ў абвешчаным амбасадай конкурсе “Малюем Літву”.
Моўна-адукацыйны кірмаш у Мінску Дадана 2015-05-28 26 траўня ў Мінску адбылося апошняе мерапрыемства Дзён Еўропы ў Беларусі – Моўна-адукацыйны кірмаш, у якім прымалі ўдзел Францыя, Фінляндыя, Польшча, Латвія, Балгарыя, Чэхія, Італія, Вялікабрытанія і іншыя краіны, розныя адукацыйныя ўстановы:...
Мінск апладыраваў літоўскім оперным салістам Дадана 2015-05-24 24 траўня на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра бліскуча выступілі літоўскія оперныя салісты: лаўрэатка Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы, сапрана Аста Крыкшчунайтэ і вядучы барытон опернага тэатра г....
ў Музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрылася выстава мужчынскіх аксесуараў ХІХ-ХХ стагоддзяў Дадана 2015-03-16 12 cакавіка ў Музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрылася выстава мужчынскіх аксесуараў ХІХ-ХХ стагоддзяў “Стары густ” з Гістарычнага музею г. Тракай. На выставе экспануюцца ўнікальныя ўпрыгожанні, вырабленыя еўрапейскімі майстрамі – важныя акцэнты...
Свята 11 сакавіка адзначана ў Мінску Дадана 2015-03-11 10 сакавіка Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ўрачыста адзначыла 25-гадовы юбілей Аднаўлення Незалежнасці Літвы.
Адзначаныя 250-я ўгодкі з дня нараджэння М. К. Агінскага Дадана 2015-03-11 11 сакавіка ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбыўся вечар, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння знакамітага кампазітара, палітыка, дыпламата Міхала Клеафаса Агінскага.
Верым у волю! Дадана 2015-03-10 11 сакавіка 1990 г. Літва вярнула сабе права жыць, расці і быць сабой. Воля – гэта наша сучаснасць і будучыня! Амбасада Літоўскай Рэспублікі шчыра віншуе ўсіх з 11 сакавіка – 25-м юбілеем Аднаўлення Незалежнасці Літвы!
З днём незалежнасці ! Дадана 2015-02-13 Дарагія літоўцы! 16 лютага мы будзем адзначаць адну з галоўных дат у гісторыі Літвы – Дзень аднаўлення Дзяржаўнасці Літвы. Гэты дзень, як сімвал волі, адзінства і надзеі, кожны з нас захоўвае ў сваім сэрцы ўсё жыццё і перадае з пакалення ў...
Адкрыццё візавых цэнтраў Літвы ў Беларусі завяршыла развіццё візавых цэнтраў Дадана 2015-02-06 5 лютага 2015 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё візавых цэнтраў Літвы ў Рэспубліцы Беларусь. Гэтыя цэнтры, пры супрацоўніцтве Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі з аказальнікам знешніх паслуг “VF Services”, былі створаныя і пачалі...
Калядныя імпрэзы ў Мінску Дадана 2014-12-18 17 снежня ў Музеі Янкі Купалы Амбасада Літоўскай Рэспублікі арганізавала для сваіх сяброў калядны канцэрт.