*alt_site_homepage_image*
by
lt ru
Свята Адвенту з дзеткамі літоўскіх суполак Дадана 2016-12-10 10 снежня дзеці літоўскіх суполак Беларусі з Пялесы, Ліды, Рымдзюнаў, Гародні і Мінска сабраліся каля елачкі ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску на святкаванне Адвенту.
Калядны канцэрт – падарунак сябрам і партнёрам Амбасады Літоўскай Рэспублікі Дадана 2016-12-09 Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, з удзячнасцю ўсім сваім сябрам і партнёрам за цудоўнае супрацоўніцтва ў 2016 годзе, запрасіла іх на калядны канцэрт.
Вучні літоўскіх школ Беларусі на каляднай імпрэзе ў Прэзідэнцкім палацы Дадана 2016-12-05 2 снежня вучні Рымдзюнскай, Пялескай і Лідскай літоўскіх школ сустрэліся з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Даляй Грыбаўскайтэ. Гэтае мерапрыемства – асаблівы калядны падарунак літоўскім дзецям, што жывуць у суседніх з Літвой краінах, падрыхтоўка...
Беларускія моладзевыя каманды паспаборнічалі ў фінале конкурса „Што я ведаю пра Еўропу“ у Вільнюсе Дадана 2016-11-28 25 лістапада ў Прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі ў Вільнюсе прайшоў конкурс беларускіх моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу”.
У Мінску адкрылася выстава жывапісу мастака Вітаўтаса Пошкі Дадана 2016-11-18 17 лістапада ў Амбасадзе Літвы ў Мінску адкрылася выстава жывапісу мастака-манументаліста Вітаўтаса Пошкі.
Рымдзюнская сярэдняя школа адзначыла 20-гадовы юбілей Дадана 2016-11-03 28 кастрычніка быў урачыста адзначаны 20-гадовы юбілей Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання.
Амбасадар ЛР у Беларусі А. Пулокас ушанаваў памяць ахвяр масавых расстрэлаў Дадана 2016-11-03 З нагоды Дзядоў (Дня памяці продкаў), амбасадар ЛР у Беларусі Андрус Пулокас ушанаваў памяць загінулых, усклаўшы кветкі і запаліўшы лампадкі на месцы масавых расстрэлаў у мемарыяле Курапаты.
Вяртанне забытага фотамастака Бенедыкта Тышкевіча Дадана 2016-10-12 11 кастрычніка ў Мінску адкрылася выстава “Бенедыкт Тышкевіч. Вяртанне”.
Юозас Будрайціс з “Апошняй стужкай Крэпа“ у Мінску Дадана 2016-10-12 11 кастрычніка у Тэатры беларускай драматургіі ў Мінску быў паказаны спектакль Самуэля Бэкета “Апошняя стужка Крэпа” (рэжысёр – Оскарас Каршуновас).
Легендарны аркестр духавых інструментаў “Тrimitas” у Мінску Дадана 2016-10-05 4 кастрычніка Дзяржаўны аркестр духавых інструментаў “Тrimitas” выступіў з канцэртам у Мінску.