*alt_site_homepage_image*
by
lt ru
Ачысціць фільтр
Свята 11 сакавіка адзначана ў Мінску Дадана 2015-03-11 10 сакавіка Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ўрачыста адзначыла 25-гадовы юбілей Аднаўлення Незалежнасці Літвы.
Адзначаныя 250-я ўгодкі з дня нараджэння М. К. Агінскага Дадана 2015-03-11 11 сакавіка ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбыўся вечар, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння знакамітага кампазітара, палітыка, дыпламата Міхала Клеафаса Агінскага.
Верым у волю! Дадана 2015-03-10 11 сакавіка 1990 г. Літва вярнула сабе права жыць, расці і быць сабой. Воля – гэта наша сучаснасць і будучыня! Амбасада Літоўскай Рэспублікі шчыра віншуе ўсіх з 11 сакавіка – 25-м юбілеем Аднаўлення Незалежнасці Літвы!
З днём незалежнасці ! Дадана 2015-02-13 Дарагія літоўцы! 16 лютага мы будзем адзначаць адну з галоўных дат у гісторыі Літвы – Дзень аднаўлення Дзяржаўнасці Літвы. Гэты дзень, як сімвал волі, адзінства і надзеі, кожны з нас захоўвае ў сваім сэрцы ўсё жыццё і перадае з пакалення ў...
Калядныя імпрэзы ў Мінску Дадана 2014-12-18 17 снежня ў Музеі Янкі Купалы Амбасада Літоўскай Рэспублікі арганізавала для сваіх сяброў калядны канцэрт.
Вясёлых Калядаў i шчасливага Новага года! Дадана 2014-12-18 Калектыў Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі віншуе ўсіх сваіх сяброў, аднадумцаў і паплечнікаў з Калядамі і надыходзячым Новым годам.
У Мінску прэзентаваная кніга першага міністра замежных спраў Рэспублікі Абедзьвюх Нацый Іахіма Літавора Храптовіча Дадана 2014-12-10 9 снежня 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была прэзентаваная выдадзеная на літоўскай, польскай і беларускай мовах кніга знакамітага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), дыламата, філосафа, публіцыста, паэта і перакладчыка Іахіма...
Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага і першаму Міністру замежных спраў Рэспублікі Абедзьвюх Нацый Іахіму Літавору Храптовічу Дадана 2014-12-02 9 снежня 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці 118, Мінск) адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае знакамітаму дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), філосафу, публіцысту, паэту і перакладчыку Іахіму Літавору...
“Жуведра” Оскараса Каршуноваса абыякавых у залі не пакінула Дадана 2014-10-28 19-20 кастрычніка ў Мінску ў межах IV-га Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТэАРТ” быў прадстаўлены спектакль “Жуведра” режысёра Оскараса Каршуноваса.
Прэм’ера кінафільма “Белыя росы. Вяртанне” у Вільнюсе Дадана 2014-10-28 Па ініцыятыве амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі і амбасады Рэспублікі Беларусь у Літве 22 кастрычніка ў кінатэатры „Skalvija“ у Вільнюсе адбылася літоўская прэм’ера фільма “Белыя росы. Вяртанне”.