*alt_site_homepage_image*
by
lt ru
Ачысціць фільтр
Копіі архіўных дакументаў з Літвы перададзеныя Музею-сядзібе М. К. Агінскага Дадана 2015-11-23 20 лістапада адбылася афіцыйная цырымонія перадачы копій архіўных дакументаў з Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва Музею-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі (Смаргонскі раён, Беларусь).
ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму Дадана 2015-11-03 2 лістапада супрацоўнікi Пасольства Літвы ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі з днямi Усіх Святых і Дзядоў ўшанавалі памяць Літоўцаў, якія былі пахаваныя ў Беларусі.
Выстава творчасці беларускага мастака ў амбасадзе Літвы ў Мінску Дадана 2015-10-29 28 кастрычніка ў амбасадзе Літвы ў Беларусі была адкрытая персанальная выстава работ маладога беларускага мастака Максіма Петруля “Untitled”. Абсальвент Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, сябра Беларускага Саюза мастакоў, цяпер жыве і працуе...
У Мінску увекапомненая памяць Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса Дадана 2015-09-30 30 верасня ў скверыку на вуліцы Чурлёніса ў Мінску быў адкрыты помнік, прысвечаны знакамітаму кампазітару і мастаку Мікалоюсу Канстанцінасу Чурлёнісу (аўтары – Віргінія і Ёнас Вянцкунасы). Гэта трохгранная глыба чырвонага граніту вышынёй амаль 2...
У Мінску адкрылася выстава твораў мастака Пётры Сергіевіча Дадана 2015-09-18 17 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы ў Мінску адкрылася выстава твораў знакамітага мастака ХХ стагоддзя (1900-1984) „ Сыны роднай зямлі“ з фондаў Мастацкага музея Літвы і Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Я. Купалы.
Юбілей М. К. Чурлёніса адзначаецца ў Беларусі Дадана 2015-09-16 З нагоды 140-гадовага юбілею знакамітага літоўскага кампазітара, мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, Літоўская Рэспубліка запрасіла беларускую грамадскасць на мерапрыемствы ў Мінску: 14 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з вялікім...
Выстава твораў М. К. Чурлёніса будзе адкрытая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь Дадана 2015-09-14 У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 верасня можна будзе пазнаёміцца з выставай твораў знакамітага літоўскага мастака і кампазітара Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса “Зорны шлях”.
Канцэрт у гонар 140-гадовага юбілею найзнакамітага літоўскага кампазітара, мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса. Дадана 2015-09-09 14 верасня, 19:00 у малой залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г Мінск, пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца канцэрт-спектакль “Свет Чурлёніса”, які аб’ядноўвае музыку, мастацтва і літаратуру.
Вясновае свята беларускіх літоўцаў Дадана 2015-05-28 24 траўня ў Амбасадзе Літвы ў Мінску традыцыйна сабраліся дзеці з літоўскіх суполак у Беларусі. Да вясновага свята ў гэтым годзе далучыліся і беларускія дзеці, якія разам з літоўцамі ўдзельнічалі ў абвешчаным амбасадай конкурсе “Малюем Літву”.
Моўна-адукацыйны кірмаш у Мінску Дадана 2015-05-28 26 траўня ў Мінску адбылося апошняе мерапрыемства Дзён Еўропы ў Беларусі – Моўна-адукацыйны кірмаш, у якім прымалі ўдзел Францыя, Фінляндыя, Польшча, Латвія, Балгарыя, Чэхія, Італія, Вялікабрытанія і іншыя краіны, розныя адукацыйныя ўстановы:...