*alt_site_homepage_image*
by
lt ru
Ачысціць фільтр
У амбасадзе ЛР у Мінску пісалі Нацыянальны дыктант Дадана 2016-02-29 Прадстаўнікі літоўскай суполкі ў Мінску і супрацоўнікі амбасады Літвы на выходных традыцыйна далучыліся да ўдзельнікаў конкурса Нацыянальнага дыктанта ва ўсім свеце.
Кніга Рамуне Шмігельскітэ-Стукене “Міхал Клеафас Агінскі. Палітык, дыпламат, міністр” прадстаўленая ў Мінску Дадана 2016-02-25 24 лютага 2016 г. у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) была прадстаўленая манаграфія Рамуне Шмігельскітэ-Стукене “Міхал Клеафас Агінскі. Палітык, дыпламат, міністр” пра дзейнасць палітыка Вялікага Княства Літоўскага і дыпламата...
16 лютага адзначана ў Мінску! Дадана 2016-02-17 16 лютага з нагоды Дня Незалежнасці Літвы ў Доме-музеі Ваньковічаў у Мінску прайшло адкрыццё выставы “Віленскі альбом” Яна Казіміра Вільчынскага” з фондаў Мастацкага музея Літвы.
Вялікае Княства Паэзіі ў Мінску! Дадана 2016-02-14 12-14 лютага ў Мінску прайшоў V Міжнародны фестываль паэзіі памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, мерапрыемства якога “Вялікае Княства Паэзіі” традыцыйна збірае вялікае кола аматараў паэзіі.
Арыгіналы М. К. Чурлёніса на выставе ў гонар мастака Ляона Бакста! Дадана 2016-02-11 9 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава да 150-годдзя вядомага мастака і сцэнографа беларускага паходжання Ляона Бакста  “Час і творчасць Ляона Бакста”.
Дзень абаронцаў Свабоды адзначаны ў Мінску Дадана 2016-01-15 14 студзеня г.г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі было адзначана 25-годдзе Дня абаронцаў Свабоды.
Памяць жыве, бо сведчыць! Дадана 2016-01-13 Амбасада Літвы ў Беларусі, адгукнуўшыся на ініцыятыву Міжнароднай камісіі па ацэнцы злачынстваў нацысцкага і савецкага рэжымаў у Літве, прыняла ўдзел у грамадскай акцыі “Памяць жывая, бо сведчыць”.
Са святам! Дадана 2015-12-17 Калектыў Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі віншуе ўсіх сваіх сяброў, аднадумцаў і паплечнікаў са Святымі Калядамі і надыходзячым Новым 2016-м годам.
Перадкалядная імпрэза з дзецьмі з літоўскіх суполак Беларусі Дадана 2015-12-15 12 снежня дзеці з літоўскіх суполак Беларусі з Рымдзюнаў, Пялесы, Ліды, Гродна і Мінска сабраліся на перадкалядную імпрэзу ў Амбасадзе Літвы ў Мінску.
Праводзіны года Міхала Клеафаса Агінскага Дадана 2015-12-09 8 снежня ў Амбасадзе Літвы ў Мінску адбыўся святочны вечар “Вяртанне на Радзіму”, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння грамадзяніна сусвету, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.